Бяспека

У КЖУП «Хойніцкі камунальнік» прайшоў Адзіны дзень бяспекі

У рамках рэспубліканскай акцыі ў працоўным калектыве прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый і павышэнне пільнасці работнікаў.

Галоўная мэта сустрэч — нагадаць правілы паводзін пры НС і не дапусціць трагедый, выкліканых бестурботнасцю. Для супрацоўнікаў прадпрыемства быў арганізаваны паказ серыі навучальных і дакументальных відэаматэрыялаў.

  • Эвакуацыя пры пажары ў офісе і адміністрацыйным будынку. Пакрокавы алгарытм дзеянняў: як дзейнічаць у першыя секунды і без панікі вывесці калег.
  • Як звычайнаму чалавеку разабрацца ў плане эвакуацыі і хутка знайсці выхад у незнаёмым будынку. Практычны дапаможнік, які дапаможа сарыентавацца ў лабірынтах чужых калідораў.
  • Пажар у гандлёвым цэнтры. Разбор рэальных здарэнняў, які прымушае заўсёды звяртаць увагу на эвакуацыйныя выхады ў ГЦ

Кіраўніцтва прадпрыемства нагадвае: бяспека пачынаецца з кожнага з нас, а веданне алгарытмаў дзеянняў у крытычнай сітуацыі ратуе жыцці.

ВЕРСІЯ ДЛЯ СЛАБАВІДЗЯЧЫХ