Прадпрыемства

Аб прадпрыемстве

Гісторыя і структура КЖУП «Хойніцкі камунальнік»

Гісторыя прадпрыемства

Камунальнае жыллёвае ўнітарнае прадпрыемства «Хойніцкі камунальнік» (скарочаная назва — дзяржаўнае прадпрыемства «Хойніцкі камунальнік») заснавана ў 1941 годзе з мэтай забеспячэння патрэб насельніцтва і арганізацый г.п. Хойнікі і Хойніцкага раёна камунальнымі паслугамі.

Да 1991 года прадпрыемства мела арганізацыйна-прававы статус — Хойніцкае раённае вытворчае аб'яднанне жыллёва-бытавой гаспадаркі, у 1997 годзе перайменавана ў раённае вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Хойніцкага райвыканкама. З 30.01.2002 г. Хойніцкае РПАЖКГ называецца КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

Рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта № 483 ад 09.07.2004 прадпрыемства зарэгістравана ў адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 400056588.

Маёмасць унітарнага прадпрыемства належыць на праве ўласнасці Хойніцкаму раёну, распараджэнне якім ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт і замацоўваецца за ўнітарным прадпрыемствам на аснове гаспадарчага вядзення.

Прадпрыемства прайшло перарэгістрацыю ў 2004 годзе ў сувязі з далучэннем да яго КДПУП «Хойнікіцепласець» і з'яўляецца правапераемнікам апошняга паводле перадаткавага акта. Згодна са статутам ДП «Хойніцкі камунальнік» ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць па наступных кірунках:

  • задавальненне патрэб насельніцтва ў жыллёва-камунальных паслугах, здача жылля ў наём, цеплазабеспячэнне, паслугі лазняў і гасцініц, выдаленне і перапрацоўка бытавых адходаў, рамонтна-будаўнічыя работы;
  • забеспячэнне належнага тэхнічнага і санітарнага стану дваровых тэрыторый, вуліц, плошчаў, праездаў, зялёных насаджэнняў, вулічнага асвятлення, а таксама іншых аб'ектаў гарадскога добраўпарадкавання;
  • развіццё сетак цеплазабеспячэння, іншых камунальных аб'ектаў замацаванай тэрыторыі з мэтай найбольш поўнага задавальнення патрэбнасцей насельніцтва ў якасных жыллёва-камунальных паслугах;
  • павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці работ, паляпшэнне выкарыстання асноўных фондаў, матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў, машын і механізмаў;
  • рацыянальнае выкарыстанне капітальных укладанняў і павышэнне эфектыўнасці асноўнай дзейнасці на аснове ўкаранення найноўшых навукова-тэхнічных распрацовак.

Структурныя падраздзяленні

  • Апарат кіравання:
    • аддзел эканомікі;
    • вытворчы аддзел;
    • бухгалтэрыя.
  • Цэх кацельняў і цеплавых сетак:
    • участак цеплавых сетак;
    • участак кацельняў;
    • участак па рэалізацыі цвёрдых відаў паліва;
    • участак па рамонце кацельняў і абслугоўванні газавага абсталявання.
  • Участак па ўтрыманні і бягучым рамонце аб'ектаў добраўпарадкавання і вулічна-дарожнай сеткі:
    • сартаванне і нарыхтоўка ВМР.
  • Участак па бягучым і капітальным рамонце
  • Тэрытарыяльная адзіная дыспетчарская служба «115».
  • Жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак.
  • Транспартны ўчастак.
  • Аддзел энергетычнай гаспадаркі.
  • Банна-гасцінічны комплекс:
    • гасцініца;
    • лазневая гаспадарка;
    • цырульня.
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ