Рытуальныя паслугі

Аб парадку прадастаўлення (рэзервавання) месцаў на грамадзянскіх могілках, іх уборцы і ўтрыманні

Арганізацыя работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе». Парадак утрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання ўсталёўваецца Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання.

У мэтах утрымання і добраўпарадкавання месца пахавання дзяржаўнае прадпрыемства «Хойніцкі камунальнік» выконвае наступныя работы:

  • прадастаўленне і рэзерваванне ўчасткаў для пахавання;
  • вядзенне дзяржаўнага ўліку;
  • добраўпарадкаванне месцаў пахавання, забеспячэнне належнага парадку і чысціні на тэрыторыі месцаў пахавання і прылеглых да іх тэрыторыях;
  • догляд за аб'ектамі расліннага свету агульнага карыстання;
  • падвоз пяску (у вясновы перыяд) на пляцоўкі для захоўвання пяску, які выкарыстоўваецца для добраўпарадкавання ўчасткаў для пахавання.

Абавязкі асоб, якія арганізуюць пахаванне

Утрыманне ў належным парадку адведзеных участкаў для пахавання з размешчанымі на іх магіламі, надмагільных збудаванняў, устаноўленых у месцах пахавання, своечасовы іх рамонт, афарбоўка, замена ў выпадку разбурэння, уборка ўчастка ад смецця, забеспячэнне цэласнасці і захаванасці надмагільных пліт ажыццяўляецца асобамі, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання і ўстаноўкі надмагільнага збудавання, альбо іншымі асобамі па іх даручэнні.

Прадастаўленне ўчастка для пахавання

Участак для пахавання прадастаўляецца на падставе заявы асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, пасведчання аб смерці, выдадзенага органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.

Участак прадастаўляецца прадпрыемствам на бязвыплатнай аснове (артыкул 35 частка 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе»):

  • па месцы нараджэння памерлага;
  • па апошнім месцы жыхарства або месцы знаходжання памерлага;
  • па месцы пахавання побач з раней памерлым мужам (жонкай), блізкімі сваякамі;
  • па месцы жыхарства або месцы знаходжання асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

Памеры бязвыплатна прадастаўляемага ўчастка

Згодна з рашэннем Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта ад 29.10.2024 г. №1108

Тып пахавання Даўжыня Шырыня
Аднамеснае пахаванне 2,3 м 1,4 м
Двухмеснае пахаванне 2,3 м 2,9 м

Плата за прадастаўленне і рэзерваванне ўчасткаў

Рашэннем устаноўлены памер платы за прадастаўленне ўчасткаў для пахавання ў выпадках, прадугледжаных часткай сёмай артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе», пры адсутнасці падстаў для прадастаўлення на бязвыплатнай аснове, а таксама за рэзерваванне ўчасткаў.

Размяшчэнне ўчастка За прадастаўленне За рэзерваванне
г. Хойнікі 1 базавая велічыня / м² 1 базавая велічыня / м²
Хойніцкі раён (акрамя г. Хойнікі) 0,5 базавай велічыні / м² 0,5 базавай велічыні / м²

Максімальныя памеры платных участкаў

Тып участка Даўжыня Шырыня Плошча
Прадастаўляемыя за плату 2,3 м 2,0 м не больш за 4,6 м²
Рэзервуемыя за плату 2,3 м 4,0 м не больш за 9,2 м²

Колькасць участкаў для пахавання, якія прадастаўляюцца за плату, не павінна перавышаць адной трэцяй колькасці участкаў для пахавання, якія прадастаўляюцца на бязвыплатнай аснове.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ